2012-05-10 12:17:35

Святы Айцец: сучасны святар павінен служыць са шчырым намерам і поўнай самааддачай


RealAudioMP3 Святы Айцец прыняў сёння на аўдыенцыі выкладчыкаў і студэнтаў Папскай іспанскай калегіі св. Юзэфа, якая месціцца ў Рыме. Сёлета гэта ўстанова адзначае сваё 50-годдзе. На сустрэчу прыбыў таксама кардынал Антоніа Марыя Руоко Варэла, арцыбіскуп Мадрыдскі і старшыня іспанскай біскупскай канферэнцыі. Пантыфік адзначыў вялікую ролю папскай установы, якая выхавала тысячы семінарыстаў і ствятароў. Святы Айцец звярнуўся перш за ўсё да выхаванцаў Іспанскай калегіі і заклікаў іх адказна рыхтавацца да службы Божаму народу, яго асвячэння і збаўлення. Папа звярнуў увагу на два аспекты жыцця маладых святароў: “медытацыю Божага слова і інтэнсіўны дыялог з Панам”. “Вы не зможаце прывесці да Хрыста сваіх братоў і дапамагчы сустрэцца з Ім бедным і хворым, калі не будзеце жыць гарачай і пастаяннай малітвай”, - заявіў Пантыфік. Ён паставіў за прыклад маладым святарам св. Яна з Авілы, яго глыбокае веданне Святога Пісання, тэалагічную адукацыю і верную любоў да Касцёла. Бэнэдыкт XVI запрасіў навучэнцаў Іспанскай калегіі да рэалізацыі іх святарскага паклікання з той жа стараннасцю і сур’ёзным падыходам да жыцця.

Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што сучасны святар павінен “служыць сваім братам са шчырым намерам і поўнай самааддачай, садзейнічаючы адзінству Касцёла і карысці грамадства”.







All the contents on this site are copyrighted ©.