2012-05-10 14:28:55

Кардынал Эрдо: Еўропа павінна прымірыцца сама з сабой


RealAudioMP3 9 мая ў рымскай базыліцы “Santa Maria Maggiore” адбылася св. Імша за Еўропу, падчас якой прысутныя даручылі Богу ўсе страхі і надзеі грамадзян кантынента. У абліччы вялікага эканамічнага крызісу ў Еўропе, які прывёў да маштабнага безпрацоў’я і аднаўлення розных відаў экстрэмізму, еўрапейскія каталіцкія іерархі заклікалі вернікаў да паглыблення веры і вывучэння сацыяльнай дактрыны Касцёла. Св. Імшу ўзначаліў кардынал Пэтэр Эрдо, старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцыі Еўропы. У сваёй гаміліі іерарх заклікаў вернікаў “прасіць сілы і радасці ў Пана для Касцёла ў Еўропе, а таксама шанаваць святых апекуноў Еўропы, якія дапамагаюць на шляху нашай агульнай гісторыі, што з’яўляецца прасторай для місій і новай евангелізацыі”. “Святыя апекуны ўмацоўваюць тоеснасць хрысціянскай супольнасці”, - падкрэсліў кардынал Эрдо. Венгерскі іерарх нагадаў аб важнасці “адзінства” паміж мясцовымі Касцёламі ў Еўропе і іх сумеснай дзейнасці. Кардынал падкрэсліў неабходнасць прымірэння Еўропы сама з сабой. Еўропа не павінна адчужаць і адмаўляцца ад свайго мінулага і паўнаты сваёй сучаснасці, а таксама ад жыццёва важных сіл, якія вызначаюць шлях для яе будучыні”, - звярнуў увагу кардынал Эрдо.








All the contents on this site are copyrighted ©.