2012-05-10 13:10:47

Кардынал Долан рэзка крытыкуе Абаму


RealAudioMP3 Карыднал Цімаці Долан, старшыня Канферэнцыі Біскупаў ЗША, выступіў з рэзкай крытыкай у сувязі з заявай Барака Абамы спрыяць легалізацыі ў краіне аднаполых саюзаў. У сваёй заяве іерарх нагадаў, што епіскапат ЗША раней выказаў гатоўнасць падтрымаць усе намаганні цяперашняй адміністрацыі на карысць сям’і і сужэнства. “Аднак мы не можам маўчаць адносна выказванняў і дзеянняў, якія падрываюць інстытут сужэнства – краевугольны камень нашага грамадства. Наш народ і асабліва нашыя дзеці заслугоўваюць лепшай долі”, - сказаў арцыбіскуп Нью-Ёркскі.

Старшыня епіскапата падкрэсліў, што выказванні Абамы яго не здзіўляюць, бо Адмінітсрацыя прэзідэнта працягвае прасоўваць рашэнні, якія наносяць выключна шкоду або ігнаруюць адмысловы сэнс сужэнскага саюза. “Я малюся штодзённа, каб Абама і яго адміністрацыя дзейнічалі справядліва, каб падтрымлівалі і ахоўвалі сужэнства як саюз паміж мужчынам і жанчынай. Мы ўсе павінны імкнуцца падтрымліваць і ахоўваць сужэнства і праз гэта спрыялі сапраўднаму дабру ўсіх людзей”, - заключыў кардынал Долан.








All the contents on this site are copyrighted ©.