2012-05-10 12:55:16

Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з юдэйскімі лідэрамі Лацінскай Амерыкі


RealAudioMP3 “Дарагія яўрэйскія сябры”, - такімі словамі распачаў Бэнэдыкт XVI сённяшнюю сустрэчу з лідэрамі Яўрэйскага Кангрэса Лацінскай Амерыкі. Папа адзначыў высокі дынамізм паўднёваамерыканскіх юдэйскіх супольнасцяў, якія жывуць у краінах каталіцкай большасці. Асабліва добрыя адносіны, паміж прадстаўнікамі Каталіцкага Касцёла і паслядоўнікамі юдаізму назіраюцца ў Аргентыне і Бразіліі. Святы Айцец нагадаў, што у кастрычніку гэтага года будзе адзначацца 50 гадавіна пачатку ІІ Ватыканскіага Сабора і дэкларацыі “Nostra Aetate”, якая застаецца асновай і кіраўнічым дакументам у намаганнях па павышэнні ўзаемаразумення, павагі і супрацоўніцтва паміж двума супольнасцямі. Папа нагадаў, што ў дакуменце было выразна выказана негатыўнае стаўленне Касцёла да ўсіх форм антысемітызму і гатоўнасць да новай ацэнкі ўзаемаадносін паміж католікамі і юдэямі.

Святы Айцец выкарыстаў выраз “крок за крокам”, каб ахарактэрызаваць 50-гадовы шлях, на якім абодва бакі ператварыліся “у надзейных партнёраў і сяброў, добрых сяброў, якія нават у стане разам супрацьстаяць крызісу”. Пантыфік звярнуў увагу, што нягледзячы на яшчэ існуючыя праблемы, ёсць падставы дзякаваць Богу за развіццё сяброўства, даверу і павагі паміж католікамі і юдэямі. Папа падкрэсліў значэнне супольных намаганняў у свеце, якому ўсё больш пагражае страта духоўных і маральных каштоўнасцяў. Пантыфік выказаў упэненасць, што і католікі, і юдэі павінны быць гарантамі павагі да чалавечай годнасці, шчырага і паважлівага дыялогу паміж рэлігіямі і культурамі, што мае найважнейшае значэнне для будучыні ўсёй чалавечай сям’і.







All the contents on this site are copyrighted ©.