2012-05-10 13:48:30

Бэнэдыкт XVI прыняў рашэнні адносна беатыфікацыйных і кананізацыйных працэсаў


RealAudioMP3 10 мая Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зацвердзіў рашэнне аб распаўсюджванні літургічнага культу св. Хільдэгарды з Бінген на ўвець Касцёл, таксама Папа прыняў некалькі рашэнняў адносна беатыфікацыйных і кананізацыйных працэсаў. Пантыфік зацвердзіў рашэнне Кангрэгацыі па справах Кананізацыі прызнаць сапраўднасць цудаў, здзейсненых праз заступніцтва Слуг Божых а. Тамаза да Олера і сястры Марыі Транкацці, а таксама мучаніцтва а. Фэдэрыка Бахштайна і 13 братоў францішканаў, айцоў дамініканаў Раймонда Кастана Ганзалеса і Джузэппэ Марыі Ганзалеса Соліса, а. Джакама Мірозы, яго 18 братоў з Кангрэгацыі сыноў Святой Сям’і Езуса, Марыі і Юзэфа і Себасцьяна Лорэнса Тэларроя, а таксама свецкага верніка Адоардо Фокэрыні.

Святы Айцец зацвердзіў таксама рашэнне аб гераічнасці цнотаў біскупа Рафаэлла дэлле Ноккэ, біскупа Фэдэрыка Барага, кс. Паскуале Ува, кс. Балдасара Эмануэля Пардаль Відаль, кс. Франчэска ді Паола Віктар, езуіта Джакама Сэвін, сястры Марыі Юзэфы ад Найсвяцейшага Сакрамэнту, сястры Мір’ям Тэрэзы Дзем’яновіч, сястры Эміліі Энгель і свецкіх вернікаў Ракелі Амброзіні і Марыі Боньезі.







All the contents on this site are copyrighted ©.