2012-05-09 11:27:23

Швейцарская гвардыя шукае навабранцаў праз “Facebook”


RealAudioMP3 Папская Швейцарская гвардыя пачала шукаць новых рэкрутаў праз створаны на днях профіль у “Facebook”. Ініцыятыва накіравана на павелічэнне колькасці маладых мужчын, якія б жадалі добраахвотна служыць у “самай маленькай арміі ў свеце”. Падчас прысягі 26 навабранцаў у нядзелю, 6 мая, палкоўнік Даніэль Рудальф Ангрыг, камандзір Швейцарскай гвардыі, адзначыў: “Як свабодныя людзі мы прапануем наша добраахвотнае служэнне Святому Касцёлу, да якога належыць усё менш і менш людзей на нашай Радзіме”. У гэтым годзе колькасць навабранцаў знізілася з 34 да 26. Сярод іх 16 паходзяць з нямецкамоўных кантонаў, 5 з французскамоўных і 5 з італьянскамоўных. Агульны склад Швейцарскай гвардыі, як правіла, каля 110 чалавек. Члены “арміі Папы” павінны быць грамадзянамі Швейцарыі, католікамі з высокімі маральнымі якасцямі, ва ўзросце ад 19 да 30 гадоў.

Старонку Швейцарскай гвардыі ў “Facebook” можна знайсці па адрасе: https://www.facebook.com/guardiasvizzerapontificia?sk=wall







All the contents on this site are copyrighted ©.