Кардынал Цімаці Долан,
арцыбіскуп Нью-Ёркскі, стаў 13 кардыналам у Каталіцкім Касцёле, які завёй свой канал
у “Twitter”. “Прывітанне. Гэта кардынал Цімаці Тэбоу. Я маю на ўвазе Долан”, - напісаў
добра вядомы сваім гумарам 62-гадовы іерарх у аўторак вечарам на сваім твітэр-профілі
“@CardinalDolan”, абыграўшы імя амерыканскай футбольнай зоркі і вядомага хрысціяніна
Ціма Тэбоу з каманды “Нью-Ёрк Джэтс”. Кардынал Долан быў залічаны да Калегіі кардыналаў
папам Бэнэдыктам XVI у лютым гэтага года.
Варта нагадаць , што першым пурпуратам,
які пачаў весці інтэрнэт-дзённік у верасні 2006 г. стаў арцыбіскуп Бостанскі Шон О’Мэлі.
Яго прыклад стаў імпульсам для многіх іерархаў размаўляць са сваімі вернікамі з дапамогай
тэхналогій Web 2.0. Сёлета ў Вялікім посце Папская рада па сродках масавай камунікацыі
запусціла ў “Twitter” канал Бэнэдыкта XVI. На ім кожны дзень з’яўляўся невялікі фрагмент
паслання Папы на Вялікі пост.