2012-05-09 15:53:20

Касцёл жадае, каб сляпыя жылі паўнавартасным жыццём


RealAudioMP3 “Касцёл заўсёды надаваў і надае вялікую ўвагу невідушчым і асобам са слабым зрокам, а таксама спрыяе эканамічнай і сацыяльнай дапамозе ім”, - адзначыла 9 мая Папская рада пастырства работнікаў сферы аховы здароўя пасля заканчэнне адмысловага міжнароднага сімпозіума. Сустрэча праходзіла ў Ватыкане 4-5 мая. У форуме прыняло ўдзел больш за 300 навукоўцаў з 45 краін свету. Касцёл аказвае сляпым не толькі духоўную падтрымку, але і спрыяе іх адукацыі, аказвае медыцынскую дапамогу, дзякуючы чаму невідушчыя могуць жыць паўнавартасным жыццём.

Падчас кангрэсу з занепакоенасцю было падкрэслена , што ў краінах, якія знаходзяцца на шляху развіцця, існуе вялікі недахоп медыцынскага персаналу для працы сярод людзей са слабым зрокам. “Калі ў ЗША або Італіі адзін афтальмолаг прыпадае на 12 тыс. жыхароў, то напрыклад у Эфіопіі – адзін на мільён”, - паведамляе Папская рада пастырства работнікаў сферы аховы здароўя.







All the contents on this site are copyrighted ©.