2012-05-09 15:42:03

Еўра 2012: капліцы на ўсіх стадыёнах і “Евангелле для спартсменаў і балельшчыкаў”


RealAudioMP3 8 мая ў Варшаве адбылася ўрачыстасць асвячэння капліцы на новым нацыянальным стадыёне, прымеркаванае да сёлетняга чэмпіянату Еўропы па футболе. Як паведаміў кс. Эдвард Бень, адказны за душпастырства спартсменаў у польскім епіскапаце, усе ўдзельнікі і балельшчыкі падчас чэмпіянату будуць мець магчымасць прыняць удзел св. Імшы на роднай мове ва ўсіх гарадах яго правядзення ў Польшчы. У Гданьску, Познані і Вроцлаве існуюць таксама спецыяльныя месцы для малітвы і набажэнстваў. Да форуму прымеркавана выданне “Евангелля для спартсменаў і балельшчыкаў”. Таксама будуць распаўсюджвацца спецыяльныя ўлёткі з інфармацыяй аб месцах, дзе можна паспавядацца на роднай мове або атрымаць духоўную падтрымку святара.

Гданьская дыяцэзія хоча выкарыстаць буйны футбольны форум для пошуку новых святарскіх пакліканняў. Па ўсім Гданьску бачныя плакаты з семінарыстамі на фоне мясцовай арэны і надпісам: “Уваходзь у каманду Бога!”.







All the contents on this site are copyrighted ©.