2012-05-08 12:46:03

Новае пагадненне паміж Святым Пасадам і зямлёй Ніжняя Саксонія


RealAudioMP3 8 мая ў нямецкім Гановеры было падпісана пагадненне паміж Святым Пасадам і нямецкай зямлёй Ніжняя Саксонія, што ўнесла некаторыя змены ў Канкардат, які быў заключаны паміж двума бакамі яшчэ 26 лютага 1965 г. У паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што пагадненне з боку Святога Пасада падпісаў Апостальскі нунцый у Германіі арцыбіскуп Жан Клод Пэрысэ, а з Ніжнесаксонскага боку прэм’ер-міністр нямецкай зямлі Дэвід Мак Алістэр. Падпісанае пагадненне ўводзіць змены ў §6 дадатка да Канкардата і дастасоўвае яго да існуючага заканадаўства зямлі Ніжняя Саксонія, у якое былі ўнесены змены адносна становішча сярэдніх школ. Гэтыя змены прывядуць статус каталіцкіх школ, зафіксаваны ў Канкардаце, у адпаведнасць з існуючым заканадаўствам Ніжняй Саксоніі, адзначаецца ў паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.