2012-05-08 15:50:27

Бэнэдыкт XVI атрымае музычны падарунак ад італьянскага Прэзідэнта


RealAudioMP3 11 мая ў Ватыкане адбудзецца канцэрт з нагоды пачатку 7-га году пантыфіката Бэнэдыкта ХVI. Такі падарунак для Папы зрабіў Прэзідэнт Італіі Джорджа Напалітана. Аркестрам і хорам Рымскай оперы, якія выканаюць “Магніфікат” Антоніо Вівальдзі і “Stabat Mater” i “Te Deum” Джузэпэ Вердзі, будзе кіраваць вядомы італьянскі дырыжор Рыкарда Муці. У інтэрв’ю італьянскай “Avvenire” музыкант распавёў аб тым, што крыху хвалюецца, бо яму прыдзецца дырыжыраваць перад Папам, які таксама з’яўляецца музыкантам. Маэстра назваў Бэнэдыкта XVI “вялікім тэолагам, які мае рэдкую здольнасць перадаваць вельмі глыбокія паняцці вельмі простым чынам. Дзякуючы гэтаму, менш адукаваныя асобы могуць зразумець яго пасланне”.

Рыкарда Муці падкрэсліў таксама важнасць касцёльнага рэпертуару ў гісторыі музыкі. “Калі я выконваю музыку, натхёную старонкамі Бібліі ці літургіяй, адчуваю трансцэндэнтнасць, якая іх пранікае”, - заявіў вядомы італьянскі дырыжор. Акрамя таго ён адзначыў, што гісторыя музыкі, шмат чым абавязана культурным інтарэсам Касцёла. “Без Касцёла гісторыя музыкі была б бузумоўна іншай, больш беднай як з пункту гледжання колькасці, так і якасці”, - заявіў Муці.







All the contents on this site are copyrighted ©.