Брусель: канферэнцыя па праблемах хрысціян у арабскіх краінах
9 мая ў Еўрапейскім
парламенце ў Бруселі па ініцыятыве Камісіі Епіскапатаў краін Еўрасаюза пройдзе канферэнцыя
на тэму: “Хрысціяне ў арабскім свеце: год пасля Арабскай вясны”. Польскі еўрадэпутат
Конрад Шыманскі, адзін з саарганізатараў форума, паведаміў, што ў гадавіну Арабскай
вясны, якая павінна была прынесці свабоду, мы бачым, што дэмакратыя ў краінах Блізкага
Усходу прынесла толькі рэпрэсіі ў адносінах да паслядоўнікаў Хрыста, якія жывуць там
з самых пачаткаў хрысціянства. “Еўропа падтрымала дэмакратычныя працэсы ў арабскіх
краінах і таму сёння павінна ўзяць адказнасць за хрысціян у гэтым рэгіёне”, - сказаў
палітык. Канферэнцыя ў Бруселі стане нагодай лепш пазнаёміцца з сітуацый хрысціян
у краінах, дзе дамінуючай рэлігіяй з’яўляецца або становіцца іслам.