2012-05-08 15:18:22

Арцыбіскуп Фізікелла: мы сталі ахвярай культуры гэтага свету


RealAudioMP3 8 мая арцыбіскуп Рыно Фізікелла, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, у італьянскім горадзе Пампеі падчас нядзельнай гаміліі адзначыў, што сённяшняе грамадства знаходзіцца ў “глыбокім эканамічным, фінансавым і антрапалагічным крызісе”, перш за ўсё таму, што чалавек “адкінуў Бога”. Іерарх адзначыў, што мы жывём у глыбокім і сур’ёзным крызісе веры. “Свет не верыць у Бога, магчыма таму, што наша сведчанне не дастаткова моцнае, не такое як павінна быць. Мы сталі ахвярай культуры гэтага свету”, - адзначыў ватыканскі іерарх. Ён падкрэсліў неабходнасць новай евангелізацыі для аднаўлення асабістай веры і пераканання іншых людзей у тым, што жыць без Бога – гэта трагедыя.








All the contents on this site are copyrighted ©.