2012-05-07 10:39:38

Італьянскі іерарх: слова біскупа – эха пакут многіх людзей


RealAudioMP3 “Слова біскупа – гэта эха пакутаў многіх людзей”, - адзначыў Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агосціно Валіні. Іерарх заклікаў італьянскія ўлады да больш сацыяльна арыентаванай эканамічнай палітыкі падчас св. Імшы ў рамках канферэнцыі “Сям’я ў часы інтэрнэта”, якая праходзіла 6 мая ў Рыме. “Мы ўсе з’яўляемся свядомымі таго, які складаны перыяд перажывае наша краіна ў сувязі з працяглым эканамічным крызісам. Яго наступствы цяжкія для шматлікіх сем’яў і людзей менш забяспечаных, якія павялічваюць шэрагі бедных; наступствы крызіса тычацца не толькі рэчаў першаснай важнасці, але таксама супакою ў сямейных адносінаў”, - адзначыў кардынал Валіні.

Іерарх падкрэсліў таксама, што Касцёл “з павагай адносіцца да строгасці і справядлівасці, якія кіруюць дзейнасцю ўрада” і ведае аб цяжкасці працы звязанай з “аздараўленнем” эканомікі, але заклікае таксама да “змагання з непатрэбнымі расходамі і да адмены прывілегій” якія яшчэ існуюць для некаторых людзей. “Гэта канешне не наша заданне прапаноўваць шляхі вырашэння праблем. Слова біскупа – гэта эха пакутаў многіх людзей. Яно абараняе іх фундаментальныя правы і з’яўляецца заклікам імкнуцца да супольнага дабра з неабходнай увагай тых хто кіруе, да тых хто знаходзіцца ў найгоршай сітуацыі”, - адзначыў кардынал Валіні.








All the contents on this site are copyrighted ©.