2012-05-07 12:18:49

Грэцкі іерарх: не ведаю, што будзе рабіць такі падзелены парламент


RealAudioMP3 Выбары якія прайшлі ў нядзелю 6 мая ў Грэцыі не вырашаць існуючых праблем - лічыць Апостальскі Экзарх католікаў візантыйскага абраду ў Грэцыі архіепіскап Дзімітрыёс (Салахас). На яго думку краіна з’яўляецца зараз “падзеленай і пазбаўленай надзеі з прычыны цяжкага эканамічнага і сацыяльнага крызіса”. “Не ведаю, што будзе рабіць парламент так моцна падзелены на розныя партыі і пазначаны адроджаным нацыяналізмам”, - пракаментаваў вынікі выбараў грэцкі іерарх.У выніку выбараў у Грэцыі галасы згубілі дзве буйнейшыя партыі, якія змянялі адна адну на працягу амаль 40 гадоў: “Новая дэмакратыя” і “Пасок”. У той жа час ўмацавалі свае пазіцыі Кааліцыя радыкальных левых сіл (СІРЫЗА) і нацыяналістычнай партыя “Хрысі Аўгі” (“Залаты світанак”) вядомая сваімі расіскімі і ксенафобскімі заявамі. Кааліцыя радыкальных левых сіл можа стаць найбуйнейшай апазіцыйнай партыяй у краіне. Сітуацыя, якая склалася ў Грэцыі, ставіт пад сумнеў магчымасць утварэння стабільнага ўраду. На думку архіепіскапа Дзімітрыёса “на даляглядзе магчымы новыя выбары”.








All the contents on this site are copyrighted ©.