2012-05-07 15:10:16

Англія: адбыўся канцэрт Папскай Сікстынскай капэлы


RealAudioMP3 6 мая ў Вэстмінстэрскім абацтве ў Лондане прайшоў канфэрт Папскай Сікстынскай музычнай капэлы. Праграма пад назвай “Падарожжа па літургічным годзе з традыцыйнай музыкай Папскіх набажэнстваў – Super Fundamentum Apostolorum” стала ўнікальнай экуменічнай падзеяй і першым крокам у накірунку маючага адбыцца 29 чэрвеня сумеснага выступлення Сікстынскай капэлы і хора Вэстмінстэрскага абацтва. Менавіта жаданне такога музычнага супрацоўніцтва выразіў Бэнэдыкт XVI падчас свайго візіта ў Вялікабрытанію ў 2010 г. На думку Пантыфіка сумесная праца двух хораў будзе сведчаннем іх хрысціянскага паклікання і цудоўнай магчымасцю для абмена вопытам паміж двума літургічнымі і культурнымі традыцыямі.

Хор Сікстынскай капэлы і Вэстмінстэрскага абацтва будуць супольна ўпрыгожваць малітву нешпараў ў базыліцы св. Паўла за мурамі ў Рыме і св. Імшу ў ватыканскай базыліцы 29 чэрвеня – у свята апосталаў св. Пятра і св. Паўла. Падчас набажэнстваў прагучаць творы Палестыны і Перозы. Акрамя таго хор з Лондана выканае некалькі традыцыйных англіканскіх спеваў.








All the contents on this site are copyrighted ©.