2012-05-05 15:25:01

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Албаніі


RealAudioMP3 5 мая Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Албаніі Баміра Топі. Падчас сустрэчы была нададзена вялікая ўвага імкенню Албаніі да поўнай інтэграцыі ў Еўрапейскі Саюз, а таксама абмеркаваны адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і дзяржаўнымі ўладамі ў гэтай краіне. У паведамленні Залі Друку Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што сустрэча прайшла ў вельмі сардэчнай атмасферы, падчас якой былі падкрэслены добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Албанія, праблемы міжрэлігійнага дыялога і ўклад Каталіцкага Касцёла ў развіццё адукацыйнай і сацыяльнай сфер. У паведамленні Залі Друку адзначаецца , што Папа і прэзідэнт абмеркавалі таксама палітычную сітуацыю ў свеце, якая склалася ў сувязі з эканамічным крызісам.

Пасля сустрэчы з Папам Бамір Топі сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ і арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці, сакратаром па справах адносін Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.