2012-05-04 13:03:25

Ян Павел ІІ меў надзею, што Сусветныя дні моладзі пройдуць таксама ў Маскве


RealAudioMP3 Папскі вікарый для рымскай дыяцэзіі кардынал Агосціно Валіні сказаў, падчас прэзентацыі новага альбома польскага фатографа Гжэгажа Галоўскі з нагоды першай гадавіны беатыфікацыі польскага Папы, што Ян Павел ІІ заўсёды меў надзею, на правядзенне Сусветных дзён моладзі ў Маскве і ў Пекіне. Іерарх сказаў, што ў 2000 г. сустрэўся з Янам Паўлам ІІ, калі быў ардынарыям дыяцэзіі Албано, на тэрыторыі якой знаходзіцца летняя рэзідэнцыя Пантыфіка ў Кастэль Гандольфа. “Згодна з традыцыяй, перад сваім паваротам у Ватыкан Папа запрасіў мяне на абед, падчас якога мы гаварылі аб незвычайных посьпехах Сусветных дзён моладзі. Святы Айцец тады сказаў, што гэтыя дні дазваляюць перажываць адзінства з Богам”, - сказаў кардынал Валіні. Іерарх адзначыў, што Ян Павел ІІ выказаў тады надзею, што Пан дазволіць перажыць гэта яшчэ раз таксама ў Маскве, а затым у Пекіне








All the contents on this site are copyrighted ©.