2012-05-04 15:08:57

Катэхеты Еўропы сустрэнуцца ў Рыме


RealAudioMP3 7 – 10 мая ў Рыме пройдзе еўрапейскі Кангрэс катэхетаў “Хрысціянская ініцыяцыя ў перспектыве новай евангелізацыі – з асаблівай увагай да дзяцей і юнацтва 7-16 гадоў”. Яго арганізуе Рада біскупскіх канферэнцый Еўропы для біскупаў і дырэктараў нацыянальных катэхітычных курсаў і іншых структур. Як паведамляе агенства “SIR”, у сувязі з 20-годдзем катэхізма Каталіцкага Касцёла будзе прэзентавана публікацыя тэматычнага даследвання і новага партала Рады, пройдуць шматлікія мерапрыемствы па абмену досведам. 9 мая, з нагоды Дня Еўропы, ў рымскай базіліцы Святой Марыі Вялікай пройдзе цэлебрацыя св. Імшы, якую ўзначаліць прэзідэнт Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы кардынал Пэтэр Эрдо.












All the contents on this site are copyrighted ©.