2012-05-04 14:16:34

ЗША: у краіне вялікая рэлігійная абыякавасць


RealAudioMP3 Ардынарый амерыканскай дыяцэзіі Камден, біскуп Ёзэф Галант назваў “трывожнымі” вынікі апытання на тэму рэлігійных ведаў сярод католікаў штату Нью -Джэрзі. Даследаванне паказала, што 60% рэспандэнтаў - практыкуючых католікаў лічыць, насуперак навучанню Касцёла, што Езус падчас зямнога жыцця грашыў. Біскуп адзначыў, што гэта лічба выклікае трывогу. “Мы павінны засяродзіцца над тым, як мы навучаем і інфармуем людзей. Езус з’яўляецца фундаментам нашай каталіцкай ідэнтычнасці”, - падкрэсліў іерарх. Ён папярэдзіў аб тым, што памылковае разуменне дактрыны веры - гэта толькі частка праблем, якія паказала даследаванне.

Акрамя таго іерарх адзначыў, што ў св. Імшы ў суботы і нядзелі прымае ўдзел малая колькасць вернікаў, а ў парафіях дыяцэзіі адсутнічае сяброўская атмасфера. “Спартыўныя заняткі, абвязкі на працы і ў школе - асноўныя прычыны адсутнасці католікаў на нядзельных Літургіях”, - адзначыў біскуп Галант.

З даследавання вынікае, што 80% апытаных назвалі сябе хрысціянамі, адна трэцяя з іх назвалі сябе католікамі. 30% назвалі сябе пратэстантамі, а астанія не атаясамліваюць сябе з ніякай хрысціянскай канфесіяй.








All the contents on this site are copyrighted ©.