15 ліпеня Бэнэдыкт
XVI наведае мястэчка Фраскаці, якое знаходзіцца ў ваколіцах Рыма. Тут на цэнтральнай
плошчы св. Пятра Пантыфік узначаліць нядзельную св. Імшу, а затым вернецца ў сваю
летнюю рэзідэнцыю Кастэль Гандольфа, дзе разам з шматлікімі вернікамі памоліцца “Анёл
Панскі”. Аб гэтым у інтэрв’ю нашаму радыё расказаў біскуп Фраскацці Рафаэлло Марцінэллі.
Іерарх расказаў, што гэтую навіну ён атрымаў сёння, у свята апосталаў Філіпа і Якуба,
апекуноў яго дыяцэзіі. “Мы маем вялікую радасць, бо ведаем, што Папа прыбудзе, каб
падтрымаць нас і ўмацаваць нашу веру. Гэта канешне паспрыяе нашаму хрысціянскаму ўзрастанню:
мяне, як біскупа, а таксама маіх паплечнікаў святароў і ўсіх нашых вернікаў”, - адзначыў
біскуп Марцінэллі. Іерарх адзначыў таксама, што візіт Папы не мае нейкай асаблівай
нагоды.