2012-05-03 14:26:26

Ватыкан: канферэнцыя аб барацьбе з гандлем людзьмі


RealAudioMP3 “Кожны дзень мужчыны, жанчыны і дзеці прадаюцца і набываюцца, трапляюць у рабства для сексуальнага выкарыстання, дамашняй працы, а таксама фізічнай працы ў сферы сельскай гаспадаркі і на будаўніцтве”, - адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Папскай рады “Iustitia et pax” з нагоды правядзення міжнароднай канферэнцыі аб гандлю людзьмі. Форум пройдзе ў Ватыкане 8 мая. Падкрэсліваецца, што гэта праблема з’яўляецца другім па прыбытковасці відам крымінальнай дзейнасці, пасля незаконнага гандлю зброяй. Акрамя таго, у паведамленні ватыканскай дыкастэрыі гучыць заклік да больш чым міліярда католікаў у свеце, спрыяць барацьбе супраць гэтага віда злачыннай дзейнасці.

Канферэнцыя, якая пройдзе ў Ватыкане будзе прысвечана менавіта гэтай мэце. У Мерапрыемстве прымуць удзел шматлікія эксперты ў барацьбе з гандлем людзьмі з Вялікабрытаніі, Албаніі, Літвы, Нігерыі, Тайланда, Паўднёвай Афрыкі, ЗША і іншых краін. Будуць прысутныя таксама кіраўнікі паліцэйскіх аддзелаў Вялікабрытаніі і Польшчы, якія працуюць у гэтай сферы, а таксама эсперты з амерыканскага ФБР. Падчас канферэнцыі дасць сведчанне перажытаму адна з ахвяраў гандляроў людзьмі.








All the contents on this site are copyrighted ©.