2012-05-03 13:55:38

Амерыканскі іерарх выдаў электронную кнігу аб рэлігійнай свабодзе ў ЗША


RealAudioMP3 Перад абліччам нападак на рэлігійную свабоду ў ЗША неабходна, каб вернікі будавалі хрысціянскую культуру, якая стане соллю дэмакратыі. Амерыканскі вопыт асабістай свабоды немагчымы без хрысціянскага фундамента – такія асноўныя думкі электроннай кнігі выдадзенай арцыбіскупам Філадэльфійскім Чарльзам Чапутам. Кніга называецца: “Вогненае сэрца: каталіцкае сведчанне і наступная Амерыка”. У ёй аўтар кажа аб рэлігійнай свабодзе і грамадстве на прыкладзе сучаснай амерыканскай рэчаіснасці. “Сучасныя ідэі аб годнасці чалавека, правах, абавязках і свабодах з’яўляюцца дзецьмі заходняй культуры, а заходняя культура з’яўляецца дачкой хрысціянства”, - адзначыў амерыканскі арцыбіскуп ў інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву “СNA”.

На думку іерарха нягледзячы на тое, што сучасная амерыканская культура адрозніваецца ад той, аб якой марылі “бацькі-заснавальнікі” Злучаных Штатаў, хрысціянства аднак, як і раней застаецца фундаментам маральнасці для заходняга свету, які павінен прызнаць рэлігійную свабоду натуральным правам усяго чалавецтва. “Калі існуе нешта, аб чым хрысціянства ведае вельмі добра, то гэта тое, як знайсці справядлівую раўнавагу паміж годнасцю кожнага чалавека і сацыяльнымі абавязкамі, якія кожны з нас мае ў адносінах да супольнага дабра”, - кажа аўтар. Перад абліччам пашырэння спектра выклікаў сучаснага свету хрысціяне не могуць толькі наракаць і шкадаваць, але павінны будаваць рэлігійную культуру і бараніць свабоду веравызнання, праз уласнае навяртанне і “так” сказанае Хрысту: “Адзіны спосаб, каб зрабіць гэта, жыць па-сапраўднаму тым, што называецца вера. Няма нічога больш эфектыўнага і таго, што больш прываблівае, чым уласны прыклад”, - адзначае арцыбіскуп Чапут.








All the contents on this site are copyrighted ©.