Паўднёвая Карэя: біскупы заклікаюць да аховы навакольнага асяроддзя
Біскупы Паўднёвай
Карэі заклікаюць вернікаў больш уважліва адносіцца да навакольнага асяродзя. З гэтай
мэтай імі быў падрыхтаваны кароткі даведнік у якім у сінтэтычнай форме прадстаўлена
каталіцкае навучанне адносна гэтай сферы: ад дакументаў ІІ Ватыканскага Сабора да
апошніх прамоваў Бэнэдыкта XVI. У выданні падкрэсліваецца, што эканамічны і фінансавы
крызіс, што закрануў людзей, “прычыняе вялікую шкоду прыродзе, якая адчувае боль выкліканы
развіццём без абмежаванняў і злоўжываннем прыроднымі рэсурсамі”. Звяртаецца ўвага
на прыклад св. Францішка Асізскага, які акрамя таго, што быў апосталам беднасці і
пакоры, шануецца таксама як прыклад маральнасці і абаронца навакольнага асяродзя.
Карэйскія
іерархі звяртаюць увагу на тое, што выклікаюць забруджанне экалогіі самі людзі, якія
часта з’яўляюцца рабамі эканомікі, прагі валодання і гэданізма. “Гэтыя феномены ёсць
нічым іншым, як нашымі грахамі” – адзначаюць біскупы. Паводле іх экалагічныя праблемы
нараджаюцца “з адмаўлення ад адказнасці”. Іерархі заклікаюць вернікаў стаць “абаронцамі
Божага стварэння і усіх стварэнняў, якіх ён любіць”.