2012-05-02 11:57:51

Апостальская Сталіца зацвердзіла новыя статуты “Caritas Internationalis”


RealAudioMP3 Апостальскай Сталіцай былі зацверджаны новыя статуты дабрачыннай арганізацыі “Caritas Internationalis”. “Гэта ўрачыстая падзея сведчыць аб заканчэнні працэса дыялога і разважанняў паміж Дзяржсакратарыятам, Папскай радай “Cor Unum” і “Caritas Internationalis”, а таксама Папскай радай (па інтэрпрытацыі) заканадаўчых тэкстаў і іншых зацікаўленых інстытутаў”, - адзначае ў спецыяльным паведамленні кардынал Робэр Сара, старшыня Папскай рады “Cor Unum”. Іерарх падкрэсліў, што працэс перагляду статута арганізацыі пачаўся яшчэ ў 2004 г., па ініцыятыве бл. Яна Паўла ІІ.Кардынал Сара адзначыў, што Бэнэдыкт XVI звяртаў увагу на неабходнасць таго, каб дзейнасць і дакументы “Caritas Internationalis”, знаходзіліся “у поўным сугуччы з Апостальскай Сталіцай і навучаннем Касцёла”, каб існавала “супрацоўніцтва з пастырамі Касцёла”, а таксама, каб арганізацыя, угрунтаваная на каталіцкім навучанні, на міжнародным узроўні абараняла годнасць чалавека.

“Тэалагічныя указанні якія ўтрымліваюць гэтыя паняцці змешчаны ў Дэкрэце, якім зацвярджаюцца Статуты”, - адзначыў кардынал Сара і дадаў, што ў іх асабліва падкрэсліваецца Боскае паходжанне дабрачыннай дзейнасці Касцёла.

“Рымскія Пантыфікі падтрымлівалі “Caritas Internationalis” і жадалі, каб у гэтай арганізацыі уцелаўляліся праявы Любові Касцёла на працягу гісторыі; таксама і наш Папа Бэнэдыкт XVI, жадае, каб “Caritas Internationalis”, дзякуючы сваёй жывой лучнасці з Касцёлам, мог лепш ажыцяўляць уласную дабрачынную дзейнасць”, - падкрэсліў кардынал. Ён дадаў таксама, што новыя статуты з’яўляюцца толькі юрыдычнымі актамі, але іх мэта заключаецца ў тым, каб зрабіць больш жывой, эфектыўнай і надзейнай працу, якую яны рэгламентуюць.








All the contents on this site are copyrighted ©.