2012-05-01 13:22:12

“L’Osservatore Romano” аб Эўхарычтычным Кангрэсе ў 1932 г.


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” нагадвае аб Эўхарыстычным Кангрэсе, які праходзіў у ірландскім Дубліне ў 1932 г. і падкрэслівае яго прамую сувязь з Кангрэсам, які адбудзецца ў гэтым горадзе 10-17 чэрвеня 2012 г. “Гэта дзве важныя падзеі ў гісторыі каталіцкай супольнасці Ірландыі”, - адзначае выданне. Падкрэсліваецца, што для таго, каб узгадаць аб спадчыне, якую пакінуў Кангрэс 1932 г. ў Дубліне адбылася спецыяльная канферэнцыя, у якой прыняло ўдзел больш за 100 асоб, якія 80 гадоў таму былі сведкамі гэтага форума.

“З нагоды Кангрэса горад быў упрыгожаны, а ноччу ўсе ўстановы былі асветлены на працягу усяго часу прац кангрэса. Глыбокая рэлігійнасць ірландцаў вельмі ўразіла шматлікіх біскупаў і замежных гасцей”, - адзначае газета. У артыкуле падкрэсліваецца, што кангрэсам жыла ўся краіна, што паспрыяла ўмацаванню яе адзінства.

“Кангрэс даў магчымасць Ірландыі, якая толькі што атрымала незалежнасць пасля доўгіх падзелаў і канфліктаў засведчыць перад усім светам аб сваім адзінстве”, - падкрэслівае выданне. Газета таксама адзначае, што ў кангрэсе прымалі ўдзел знакаміты ірландскі тэнар Джон МакКормак, які спяваў падчас св. Імшы, будучы прэм’ер-міністр краіны Ліам Косгрэйв, сын Уільяма Косгрэйва, першага прэзідэнта незалежнай Ірландыі. “Такая вялікая колькасць асобаў аб’яднаных надзвычайнай падзеяй, якой быў Эўхарыстычны Кангрэс, паспрыяла выдатнаму меркаванню пра новую ірландскую дзяржаву”, - адзначае “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.