2012-05-01 14:22:47

“L’Osservatore Romano”: аб генэтычным кодзе каталіцкай тэалогіі


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” звяртае ўвагу на небяспеку фрагментацыі каталіцкай тэалогіі. “Біблісты, дагматыкі і маралісты часта жывуць на розных планетах”, - адзначае выданне. Акрамя таго, звяртаецца ўвага на адметнасці звязаныя з культурнымі кантэкстамі і рознымі метадалогіямі, якія ўскладняюць дыялог паміж тэолагамі. Падкрэсліваецца, што сёння існуе пагроза знікнення і маргіналізацыі тэалогіі, з боку іншых навук, якія вывучаюць рэлігію. Выхадам, з дадзенай сітуацыі, на думку аўтара артыкула Генеральнага сакратара Міжнароднай тэалагічнай камісіі Сэржа Томаса Боніно, з’яўляецца захаванне адзінства ў тэалогіі. Ён адзначыў, што апошні дакумент выдадзены Камісіяй “Тэалогія сёння: перспектывы, прынцыпы і крытэрыі” нагадвае аб “генэтычным кодзе каталіцкай тэалогіі, гэта значыць прынцыпах, якія акрэсліваюць яе ідэнтычнасць, і ў наступстве гарантуюць яе адзінства ў адметнасцях”.

Аўтар артыкула адзначае, што сярод такіх прынцыпаў, падкрэсліваецца дыялог паміж Богам і чалавекам, які з’яўляецца крыніцай і матывацыяй тэалагічнага працэса. Акрамя таго адзначаецца, што тэалогія павінна развівацца ў адзінстве з Касцёлам, а тэолагі павінны быць уважлівымі да “знакаў часу”.








All the contents on this site are copyrighted ©.