2012-05-01 15:06:22

Ірландскі кардынал: Ян Павел ІІ дапамог не баяцца называцца хрысціянамі


RealAudioMP3 “Гераічны сведка веры, любові і адвагі”, які “дапамог усім вернікам свету не баяцца называцца хрысціянамі, прыналежаць да Касцёла і казаць аб Евангеллі”, - так напісаў аб бл. Яне Паўле ІІ ірландскі кардынал Шон Брэдзі у сваім пасланні з нагоды першай гадавіны беатыфікацыі благаслаўлёнага Папы. Іерарх асабліва падкрэсліў важнае значэнне Апостальскага візіта Яна Паўла ІІ у Ірландыю у 1979 г. і выказаў падзяку Касцёла ў гэтай краіне за “пасланне надзеі” і “мудрыя парады”, якія Пантыфік выказаў падчас падарожжа. “Гледзячы на тыя гістарычныя моманты здзіўляе наколькі прароцкім было яго пасланне для нас у той момант”, - адзначыў кардынал. На яго думку, магчыма было не дапусціць распаўсюджвання насілля, цяжкіх наступстваў эканамічнага крызіса, калі б словы бл. Яна Паўла ІІ былі прыняты належным чынам.

У пасланні кардынала Брэдзі звяртаецца ўвага на вялікую інтэлектуальную і духоўную спадчыну Папы, а таксама на незвычайную годнасць з якой ён прымаў хваробы на працягу апошніх гадоў жыцця. Іерарх заклікаў маліцца праз заступніцтва бл. Яна Паўла ІІ, каб “натхняў і кіраваў Касцёлам у Ірландыі на дарогах Хрыста: дарогах свабоды, надзеі і аднаўлення”.








All the contents on this site are copyrighted ©.