2012-05-01 15:19:27

У Рыме закончылася ІІ Еўрапейская сустрэча студэнтаў


RealAudioMP3 1 мая ў Рыме закончылася ІІ Еўрапейская сустрэча студэнтаў, арганізаваная Вікарыятам Рымскай дыяцэзіі і Радай Біскупскіх Канферэнцый Еўропы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 400 маладых людзей з усіх краін Старога Кантынента. На заканчэнне форума св. Імшу для яго ўдзельнікаў узначаліў кардынал Анджэло Баньяска, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Італіі. У сваёй гаміліі іерарх падзякаваў студэнтам за тое, што прынялі ўдзел у гэтай сустрэчы, што напаўняе ўсіх радасцю і сведчыць пра блізасць студэнтаў да Касцёла і яго навучання. “У сённяшнім Евангеллі задаецца пытанне Езусу: Ты ёсць Хрыстус? У гэтых словах мы знаходзім голас шматлікіх вашых калегаў, якія шукаюць сэнсу сваёй вучобы і будучай прафесіі. Але, каб пазнаць Езуса мы павінны шукаць Яго па-сапраўднаму, са шчырасцю і намаганнямі, таму што калі інтэлект не свабодны, праўда не даецца”, - сказаў іерарх. Кардынал Баньяска заклікаў маладых людзей спрыяць евангелізацыі і мець моцную веру, якая не падвядзе ніколі. “Калі будзеце мець сумневы звярніце свой позірк на Рым і катэдру св. Пятра, якая няхай вас заўсёды асвятляе і кіруе вашым жыццём”, - сказаў кардынал Баньяска.








All the contents on this site are copyrighted ©.