2012-05-01 13:37:38

Рым: моладзь разважала над духоўнай спадчынай бл. Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 Вечарам 30 красавіка некалькі тысяч вернікаў сабраліся ў Рыме, каб ў малітоўным чуванні адзначыць першую гадавіну беатыфікацыі бл. Яна Паўла ІІ. Чуванне прайшло каля крыжа ўстаноўленага на месцы правядзення кульмінацыйнай св. Імшы Сусветных дзён моладзі 2000 г. Узначаліў малітву Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агосціно Валіні. Звяртаючыся да маладых людзей ён заклікаў іх памятаць аб запавеце благаслаўлёнага Папы, асабліва зараз, у час цяжкасцяў і крызіса, мець давер да Бога і быць “шчырымі” з Ім. “У чым быў сакрэт Яна Паўла ІІ? Я думаю, што ў адзінстве паміж верай і жыццём. Ён жыў для Бога і для чалавека, якога імкнуўся прывесці да Бога, каб зрабіць шчаслівым!”, - сказаў іерарх.

У малітоўным чуванні прынялі ўдзел таксама каля 400 маладых людзей з розных еўрапейскіх краін, які прыбылі ў Рым на ІІ Еўрапейскую сустрэчу студэнтаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.