2012-04-29 14:32:23

“L’Osservatore Romano” аб двух новых благаслаўлёных


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” піша аб двух новых благаслаўлёных, якія былі ўзнесены да хвалы алтара 29 красавіка: Слузе Божым Джузэппэ Таньёле, эканамісце і сацыолагу, бацьку 7 дзяцей і аб Слузе Божым кс. П’еры Адрыяне Тулоржы з кангрэгацыі Рэгулярных канонікаў, мучаніку Французскай Рэвалюцыі. Беатыфікацыя Джузэппэ Таньёла адбылася ў Папскай базыліцы св. Паўла за мурамі ў Рыме, а кс. Туларжа ў французскім Кутансе. Гаворачы аб бл. Таньёле, ватыканскае выданне называе яго “свецкім для ўсяго свету”. Звяртаецца ўвага на тое, што ён будучы эканамістам і ўніверсітэцкім выкладчыкам, ясна бачыў неабходнасць навучання этычнаму падыходу да прыняцця эканамічных законаў. У сваім дзённіку Таньёла пісаў, што ў выкладчыцкай дзейнасці бачыў сваё духоўнае пакліканне. “Я павінен максімальна клапаціцца аб маіх вучнях, трактуючы іх як сакральны скарб, як сяброў майго сэрца, каб весці іх шляхамі Пана”, - прыводзіць словы новага благаслаўлёнага “L’Osservatore Romano”.

У час калі, паводле рашэння Пантыфіка, католікам было забаронена займацца палітыкай, бл. Джузэппэ Таньёла, клапаціўся аб тэрміновых сацыяльных праблемах: выдаваў часопісы, прымаў удзел у дзейнасці каталіцкіх сацыяльных аб’яднанняў, адно з якіх стала асновай для будучага Каталіцкага Універсітэта Найсвяцейшага Сэрца ў Мілане – самага вялікага каталіцкага універсітэта ў свеце. “L’Osservatore Romano” адзначае, што “без яго асобы было б немагчыма зразумець гісторыю сацыяльнага і палітычнага каталіцтва ў Італіі”.

У артыкуле прысвечаным мучаніку Французскай рэвалюцыі кс. П’еры Адрыяне Тулоржы, ватыканскае выданне называе яго “мучанікам праўды”. Адзначаецца, што ён адмовіўся падпарадкавацца антыкаталіцкім законам прынятым рэвалюцыйным французскім урадам, застаўся верным Пантыфіку і працягваў душпастрыскую дзейнасць. Затым па фальшывым абвінавачванні ён быў арыштаваны і забіты.
“У час калі мы часта сустракаемся са спакусай канфармізма перад дамінуючым стылем жыцця, “мучанік веры” нагадвае хрысціянам, што любоў Бога, у адважным сэрцы, цалкам прысвечаным Пану, можа змяніць усё жыццё і зрабіць яго моцным, праз сведчанне, што Бог верны і заўсёды выконвае свае абяцанні”, - піша аб новым благаслаўлёным ватыканскае выданне.








All the contents on this site are copyrighted ©.