2012-04-28 12:07:28

“L’Osservatore Romano” аб кібертэалогіі


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” разважае на тэму хрысціянства і кібертэхналогій і ўплыве камунікацыйных вынаходніцтваў на грамадскае і культурнае жыццё, а таксама на пошук чалавекам Бога і спосабы жыць верай. Нагодай да пастаноўкі падобных пытанняў паслужыла новая кніга кс. Антоніо Спарада, выкладчыка Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта і кансультанта Папскай рады па сродках масавай камунікацый, “Кібертэалогія. Думаць аб хрысціянстве ў часы інтэрнэта”. Езуіт прыводзіць прыклад пашукавіка “Google”. Ён адзначае, што сістэма прадугледжвае наяўнасць у чалавека здольнасці правільна фармулаваць пытанні, каб не трапіць у пастку самой сістэмы, якая імкнецца прадбачыць жаданні і, часта, тым самым навязаць свае вырыянты. У гэтай савязі, аўтар адзначае, што пошук сэнса не можа быць “матарызаваны”.

Разважаючы над “карыстальніцкім інфармацыйным матэрыялам” – матэрыялам створаным чытачамі і карыстальнікамі блогаў ці мікраблогаў, аўтар кнігі падкрэслівае, што яго можна параўнаць з тэалагічнай логікай дару. На думку кс. Спарада, дзелячыся матэрыялам, у адказ, чалавек атрымлівае адносіны з іншымі карыстальнікамі. Адначасова, езуіт падкрэслівае, што “адносіны не ствараюць аўтаматычна адзінства”. “Падключэнне” і дзяленне нельга ідэнтыфікаваць з “сустрэчай”, якая з’яўляецца больш патрабавальнай на ўзроўні адносін”, - кажа кс. Спарада.

Ён піша, што з аднаго боку, сапраўды, інтэрнэт стварае большыя магчымасці для “сустрэчы” паміж людзьмі, аднак, з іншага, “стварае цяжкасці для кантакту з тым, хто сядзіць з намі побач у бары ці аэрапорце, калі ён сканцэнтраваны на “адносінах” са сваім электронным гаджэтам: планшэтам, смартфонам ці ноўтбукам”. Нягледзячы на актыўнае выкарыстанне інтэрнэту, у апошні час з’яўляецца ўсё больш людзей, якія імкнуцца аддаліцца ад сацыяльных сетак, знішчаюць свае віртуальныя профілі ці нават аккаунты ў “Skype”.
“Яны баяцца, што гэтыя відэазванкі, такія простыя, што здзейсняюцца адным “клікам”, такія мала патрабавальныя – забяруць усю магію, якую фізічная сустрэча можа перадаць і якую “Тэхналагічны Маг”, у выглядзе лічбавага інтэрфейса, наадварот, не можа яшчэ даць, нават дзякуючы сваім мільёнам бітаў”, - адзначае “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.