2012-04-28 11:46:35

Кс. Ламбардзі каментуе ліст Папы да біскупаў нямецкамоўных краін


RealAudioMP3 Кіраўнік Залі Друку Апостальскай сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі звяртае ўвагу на спецыяльны ліст Бэнэдыкта XVI да біскупаў нямецкамоўных краін, у якім Пантыфік раз’ясняе пазіцыю Апостальскай Сталіцы па перакладзе кансэкрацыйнай малітвы ў новым выданні імшала. Кс. Ламбардзі нагадвае заклік Папы да дакладнасці перадачы слоў Езуса. Гаворка ідзе пра лацінскі выраз “pro multis”. Паводле прадпісання Святога Пасаду, яго трэба тлумачыць “за многіх”. Пытанне ўзнікла ў сувязі з тым, што ў папярэднім нямецкамоўным тлумачэнні ўжываўся выраз “за ўсіх”.

Кс. Ламбардзі, нагадваючы змест ліста Папы да біскупаў, падкрэслівае, што “Словамі “за многіх” Езус атаясамлівае Сябе са Слугой Ягвэ, абвешчанага прарокам Ісаяй; паўтараючы гэтыя словы, мы пацвярджаем падвойную вернасць: нашу вернасць слову Езуса і вернасць Езуса слову Пісання. Факт, што Езус памёр дзеля збаўлення ўсіх, не падлягае сумніву; заданне добрай катэхезы – тлумачыць гэта вернікам, таксама падчас Эўхарыстыі трэба раз’ясняць глыбейшы сэнс гэтых словаў. Пан памёр “за вас і за многіх” – тут мы адчуваем сваё прамое дачыненне і з падзякай становімся адказнымі за збаўленне, абяцанае ўсім”, - падкрэслівае кс. Ламбардзі ў сваёй аўтарскай рубрыцы “Octava Dies” на нашым радыё. Кіраўнік Залі Друку нагадвае, што Папа спыняўся на гэтым пытанні таксама ў сваёй кнізе “Езус з Назарэта”.








All the contents on this site are copyrighted ©.