2012-04-28 14:28:59

Ватыканскі іерарх: неабходна больш “разумнае” перадшлюбнае душпастырства


RealAudioMP3 “Касцёл ніколі не анулюе шлюбы: здараецца, што сцвярджае іх несапраўднасць, але не мае ўлады іх скасоўваць”, - адзначыў кардынал Франчэска Кокопальмерыё, старшыня Папскай рады па інтэрпрытацыі заканадаўчых тэкстаў. У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх паведаміў, што, калі гаворка ідзе аб сапраўдным сужэнстве, якое можна акрэсліць як заключанае і дапоўненае (гаворка ідзе аб сексуальным акце), Касцёл не мае ўлады яго скасаваць.

Кардынал Кокопальмерыё адзначыў, што злоўжыванні, якія выяўляюцца ў гэтай сферы, часцей за ўсё звязаны з тым, што асобы ведаючы, што іх шлюб з’яўляецца сапраўдным, спрабуюць “выцягнуць” у Касцёла сцвярджэнне несапраўднасці. “У такіх выпадках выкарыстоўваюцца самыя розныя прыёмы, каб прадставіць сваё сужэнства несапраўдным, хоць у рэальнасці, яно сапраўднае. У такіх выпадках неабходна заклікаць да праўды і маральнасці не толькі сужонкаў, але і тых, хто займаецца іх справай, каб не далі сябе прывабіць якімі-небудзь выгодамі, напрыклад эканамічнымі”, - сказаў іерарх.

Кардынал звярнуў увагу на неабходнасць больш эфектыўнага і “разумнага” перадшлюбнага душпастырства. “Маладыя людзі павінны адчуваць, аб чым ідзе гаворка, павінны прыняць гэта як нешта асабістае. Нельга абмяжоўвацца толькі перадшлюбным душпастырствам у адносінах да нарачоных, але гэтыя пытанні павінны падымацца ў тым узросце, калі патэнцыяльныя сужонкі яшчэ наведваюць катэхезу”, - адзначыў кардынал. Паводле яго меркавання, зніжэнне колькасці выпадкаў сцвярджэння несапраўднасці сужэнстваў залежыць ад добрага разумення сужонкамі сапраўднага значэння шлюбу, сакральнай ментальнасці і непарушнасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.