2012-04-27 15:06:17

Рэктар рымскай семінарыі: два полюсы святарскага жыцця – малітва і служба


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI 29 красавіка ўдзеліць святарскія пасвячэнні 9 дыяканам Рымскай дыяцэзіі. Кс. прэлат Кончэто Окіпінці, рэктар рымскай духоўнай семінарыі, нагадаў, што кандыдаты да святарства рыхтаваліся да гэтага важнага кроку на працягу сямі гадоў. Ён падкрэсліў вялікую адказнасць, якая ляжыць на выкладчыках і навучэнцах рымскай семінарыі, у сувязі з вялікай увагай, якую Святы Айцец надае навучальнай установе. Сведчаннем таму, штогадовыя візіты Пантыфіка ў семінарыю і святарскія пасвячэнні, якія заўсёды Папа ўдзяляе сам. Рэктар адзначыў, што святарскае жыццё павінна весціся паміж двума палюсамі – малітвай і службай, асвечаных міласэрнасцю.







All the contents on this site are copyrighted ©.