2012-04-26 12:00:34

Індыя: Цэрквы краіны каардынуюць намаганні ў грамадскай сферы


RealAudioMP3 У індыйскім Бангалоры да 28 красавіка будуць праходзіць працы Нацыянальнай рады Цэркваў, да якіх належыць больш за 13 млн хрысціян краіны. У сустрэчы прымаюць удзел таксама прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла. Мэта кангрэсу, як адзначыў старшыня Нацыянальнай рады, метадысцкі біскуп Таранат Сагар – паглыбіць экуменічны дыялог паміж хрысціянскімі канфесіямі краіны, абмеркаваць іх уклад у развіццё грамадства і вызначыць праграму дзейнасці на будучыню. Падчас форума будуць абмеркаваны таксама ініцыятывы хрысціян у розных сферах грамадскага жыцця, праз якія яны жадаюць паспрыяць справядлівасці і міру ў краіне. Нацыянальная рада Цэркваў Індыі засяродзіцца таксама на тэматыцы будучай асамблеі Сусветнай Рады Цэркваў, якая пройдзе ў Паўднёвай Карэі ў 2013 г








All the contents on this site are copyrighted ©.