7 ліпеня ва ўсёй Францыі
будзе праводзіцца акцыя “Ноч Касцёлаў”, падчас якой храмы краіны адчыняць свае дзверы
на ўсю ноч для ўсіх жадаючых, паведаміў епіскапат краіны, які з’яўляецца галоўным
ініцыятарам акцыі. “Ноч Касцёлаў” будзе насычана канферэнцыямі і экскурсіямі, выстаўкамі
і канцэртамі духоўнай музыкі. Канферэнцыя Біскупаў паведамляе, што ініцыятыва нарадзілася
з вопыту правядзення ўжо ў шосты год запар “Ночы катэдраў”, якая праходзіць у розных
гарадах Еўропы. “Ноч Касцёлаў” – гэта мерапрыемства культурнае і, разам з тым, місійнае.
Яе мэта – прадэманстраваць вялікі культурны патэнцыял і багатую духоўную спадчыну
хрысціянства.
Арганізатары “Ночы Касцёлаў” стварылі спецыяльныя профілі на
“Facebook” і “Twitter”, якія дапамогуць усім жадаючым сачыць за падрыхтоўкай і правядзеннем
мерапрыемства.