2012-04-26 16:17:32

Камісія па Кітаі: у краіне ёсць біскупы, што “узурпавалі ўладу, якой Касцёл ім не давяраў”


RealAudioMP3 Члены Камісіі па справах Каталіцкага Касцёла ў Кітаі заклікаюць кітайскіх вернікаў прымаць больш актыўны удзел у жыцці Касцёла, а таксама “увайсці ў жыццё грамадства і свет працы, з адказнасцю робячы свой уклад”, спрыяючы пашырэнню павагі да жыцця, баронячы ўласныя каштоўнасці, а таксама кітайскай культуры, любячы Радзіму, “як годныя і адданыя грамадзяне, якія клапоцяцца аб супольным дабры”. Акрамя таго, у спецыяльным паведамленні, апублікаваным Камісіяй па справах Касцёла ў Кітаі 26 красавіка адзначаецца, што кітайскія вернікі пакліканы ўдасканальваць сваё духоўнае жыццё, як актыўныя члены парафіяльных супольнасцяў і удзельнікі касцёльных рухаў і асацыяцый.

23-25 красавіка ў Рыме праходзіла пленарная сесія Камісіі, падчас якой падкрэслівалася важнасць інтэгральнага выхавання свецкіх вернікаў у Кітаі, іх знаёмства з навучаннем Касцёла, увага да феноменаў міграцыі і ўрбанізацыі. Гучалі заклікалі да вернікаў прымаць актыўны ўдзел у евангелізацыі кітайскага народа.

Падчас пасяджэння камісіі асаблівая ўвага была звернута на сітуацыю шматлкікіх святароў і біскупаў, якія, будучы ў адзінстве са Святым Айцом, сустракаюцца з перашкодамі ў рэалізацыі сваёй місіі. “Яны патрабуюць асаблівай малітвы Касцёла, каб пераадолець цяжкасці”, - гаворыцца ў паведамленні. У ім падкрэсліваецца таксама, што нажаль у Кітаі дзейнічаюць біскупы, якія “узурпавалі ўладу, якой Касцёл ім не давяраў”. Адзначаецца, што “многія з тых, хто прымаў удзел у іх біскупскіх пасвячэннях патлумачылі сваю пазіцыю, папрасілі прабачэння і атрымалі яго ад Святога Айца”. Члены Камісіі нагадалі аб неабходнасці патлумачыць прычыну свайго ўдзелу ў гэтых мерапрыемствах тымі, хто яшчэ не зрабіў гэтага.








All the contents on this site are copyrighted ©.