2012-04-26 13:19:27

Бэнэдыкт XVI у ліпені не будзе праводзіць агульных аўдыенцый


RealAudioMP3 На ліпень не плануецца правядзенне агульных аўдыенцый з удзелам Папы, яны адновяцца ў жніўні, вынікае з інфармацыі, прадстаўленай на сайце Прэфектуры Папскага дому. У нядзелю, 1 ліпеня, Святы Айцец узначаліць малітву “Анёл Панскі” з акна Апостальскага Палаца. У наступныя нядзелі ліпеня і жніўня, а таксама ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі марыйная малітва будзе праходзіць у летняй рэзідэнцыі Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа. Агульныя аўдыенцыі будуць адноўлены 1 жніўня і будуць праходзіць па наступных серадах за выключэннем 15 жніўня, калі Бэнэдыкт XVI узначаліць св. Імшу ў першай палове дня для парафіі св. Тамаша з Вілланова ў Кастэль Гандольфа і апоўдні сустрэнецца з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. Прэфектура Папскага дому не інфармуе аб месцы правядзення аўдыенцый. Як правіла, калі колькасць зарэгістраваных вернікаў вялікая, месцам правядзення абіраецца Ватыкан. На малітву “Анёл Панскі”, а таксама жнівеньскія агульныя аўдыенцыі не патрабуюцца спецыяльныя білеты.







All the contents on this site are copyrighted ©.