2012-04-25 11:01:56

“L’Osservatore Romano” піша пра Апостальскага нунцыя ў Беларусі


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” прысвячае адзін з артыкулаў Апостальскаму нунцыю ў Беларусі арцыбіскупу Клаўдыо Гуджэроцці. Ватыканскае выданне піша пра пазітыўны прыём, які сустрэў ватыканскі дыпламат у краіне з боку дзяржаўных і касцёльных уладаў. Першыя месяцы свайго прабывання на новай пасадзе іерарх прысвяціў актыўнаму наведванню Беларусі і знаёмству з яе грамадскім і рэлігійным жыццём. Арцыбіскуп Гуджэроцці наведаў усе дыяцэзіі і сустрэўся з асобымі з розных асяроддзяў. У першыя дні свайго прабывання ў Мінску дыпламат наведаў дзіцячы анкалагічны шпіталь у Бараўлянах, дзе праходзяць лячэнне малыя пацыенты, хвароба якіх стала вынікам Чарнобыльскай катастрофы, адзначае ватыканскае выданне.

“Osservatore” нагадвае, што падчас уручэння даверчых грамат, Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка запэўніў Апостальскага нунцыя ў сваіх імкненнях гарантаваць добрую экуменічную атмасферу ў краіне і забяспечыць Каталіцкаму Касцёлу магчымасць максімальна эфектыўна выконваць сваю місію. Важнай стала сустрэча з праваслаўным Мітрапалітам Філарэтам, падчас якой нунцый перадаў сардэчнае прывітанне ад Папы і падзякаваў за “сяброўства”, якое існуе паміж Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам у краіне.

Ватыканскае выданне адзначае, што арцыбіску Гуджэроцці сустрэў у Беларусі Касцёл, пранікнуты глыбокай пашанай да Святога Айца, якую пацвярджаў неаднаразова падчас гадоў пераследу савецкім рэжымам. Сёння гэты Касцёл, які ўжо мае “нармальныя душпастырскія структуры”, стварае новую “эклезіяльную рэчаіснасць”, адзначае “L’Osservatore Romano”.







All the contents on this site are copyrighted ©.