2012-04-25 12:50:19

Папа ў адзін дзень наведае тры гарады


RealAudioMP3 Візіт Святога Айца ў італьянскую дыяцэзію Арэцца-Вэрна-Сансэполькра 13 мая 2012 г., хоць працягнецца толькі адзін дзень, адзначыцца шматлікімі мерапрыемствамі і сутрэчамі. Аб гэтым стала вядома 25 красавіка з апублікаванай праграмы візіту. Ён пачнецца св. Імшой у 10.00 у гарадскім парку Арэцца, падчас якой Святы Айцец прамовіць гамілію. Пасля завяршэння Эўхарыстыі, Папа коратка наведае мясцовы катэдральны касцёл, а затым скіруецца на сняданне з біскупамі тасканскага рэгіёну. У 17.00 Пантыфік на верталёце перамесціцца ў горад Вэрна, дзе наведае мясцовы санктуарый, у якім падзеліцца сваімі разважаннямі з сабранымі там законнікамі і законніцамі. Ужо ў 18.45 Папа накіруецца ў горад Сансэполькра, дзе наведае конкатэдру і сустрэнецца з мясцовымі жыхарамі на гарадской плошчы. На 20.15 запланавана вяртанне Святога Айца ў Ватыкан.







All the contents on this site are copyrighted ©.