2012-04-25 15:51:00

Бэнэдыкт ХVI стварыў камісію па высвятленні ўцечак інфармацыі


RealAudioMP3 25 красавіка Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што Бэнэдыкт ХVI вырашыў стварыць спецыяльную кардынальскую камісію па высвятленні інцыдэнтаў з уцечкамі і апублікаваннем тайных дакументаў Апостальскай Сталіцы ў СМІ. Да заданняў гэтага органа належыць правядзенне “аўтарытэтнага расследавання” з мэтай высветліць падзеі. Справа датычыць дакументаў рознага тыпу і важнасці, перш за ўсё аб эканамічнай дзейнасці Губернатарата, а таксама прававых і нарматыхных актаў Апостальскай Сталіцы.

Зала Друку паведаміла, што Святы Айцец вырашыў прызначыць членамі Камісіі, якая будзе мець папскі мандат на ўсіх узроўнях, кардынала Ёзэфа Томку, былога прэфекта Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў і кардынала Сальваротэ дэ Джорджы, арцыбіскупа Палерма на пенсіі. Кіраўніком Святы Айцец прызначыў кардынала Хуліяна Эрранса, былога старшыню Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў.

Паведамляецца, што Камісія ўжо збіралася 24 красавіа, з мэтай вызначыць метады і план дзейнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.