2012-04-25 15:29:55

Апублікаваны невядомыя прамовы біскупа Караля Вайтылы


RealAudioMP3 У Кракаве выйшла кніга “Евангелле і мастацтва”, якая змяшчае невядомыя дагэтуль прамовы маладога біскупа Караля Вайтылы, будучага папы Яна Паўла ІІ. Ён падрыхтаваў іх у 1962 г. для правядзення рэкалекцый для творчай інтэлігенцыі, якія праходзілі ў адным з касцёлаў Кракава. Кардынал Станіслаў Дзівіш, Арцыбіскуп Кракаўскі, былы асабісты сакаратар Яна Паўла ІІ, падчас прэзентацыі кнігі адзначыў, што біскуп Вайтыла гаварыў аб Богу як крыніцы прыгажосці, Які як “ручай” працякае праз жыццё кожнага чалавека.

Мітрапаліт Кракаўскі паведаміў, што падчас рэкалекцый малады біскуп праводзіў дыскусію з удзельнікамі задаючы разнастайныя пытанні, напрыклад, ці мастацтва дапамагае стаць больш чалавечым. Кніга “Евангелле і мастацтва”, падкрэсліў кардынал Дзівіш, сведчыць аб тым, што будучы Папа надаваў асаблівую ўвагу пытанням культуры.







All the contents on this site are copyrighted ©.