2012-04-24 11:51:11

Іерархі Святой Зямлі заклікаюць улады Егіпту і Ізраіля выконваць міжнародныя нормы


RealAudioMP3 Канферэнцыя Каталіцкіх Ардынарыяў Святой Зямлі выказала глыбокую заклапочанасць цяжкім становішчам афрыканскіх бежанцаў на Сінаі і заклікала да неадкладнага спынення гандлю людзьмі. Іерархі выступілі са зваротам да егіпецкіх і ізраільскіх уладаў “актывізаваць свае намаганні па барацьбе з жорсткім абыходжаннем, знявагай, катаваннямі, насіллем і забойствамі” бежанцаў-афрыканцаў на Сінайскім паўвостраве з боку злачынных структур. Іерархі нагадалі абавязацельствы ўладаў Егіпту і Ізраіля “выконваць правілы і міжнародныя нормы ў галіне правоў чалавека ў лячэнні, абароне фізічнай і псіхалагічнай недатыкальнасці і годнасці бежанцаў і мігрантаў”.

Каталіцкія Ардынарыі Святой Зямлі звярнуліся з патрабаваннем даць магчымасць весці душпастырскую дзейнасць на Сінаі сярод каталіцкіх бежанцаў. Іерархі настойліва просяць ізраільскія ўлады даць магчымасць душпастырам весці дзейнасць у аб’ектах зняволення краіны, каб “прыносіць духоўнае суцяшэнне тым, хто пажадае звярнуцца за гэтым да Касцёла”.







All the contents on this site are copyrighted ©.