Новы благаслаўлёны – мучанік Французскай рэвалюцыі
29 красавіка ў французскім
Кутанс адбудзецца беатыфікацыя кс. П’ера Адрыяна Тулорж, з кангрэгацыі Рэгулярных
канонікаў, мучаніка Французскай рэвалюцыі. Беатыфікацыйную св. Імшу ўзначаліць кардынал
Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. У інтэрв’ю нашаму радыё
іерарх распавёў аб новым благаслаўлёным і яго жыцці. Ён адзначыў, што вясной 1793
г. пачаўся самы крывавы этап французскай рэвалюцыі.
“Святары і законнікі, верныя
Рыму падвяргаліся пераследу, іх арыштоўвалі і, пасля агульнага працэсу, забівалі.
П’ер Адрыян Тулорж, не жадаючы прысягаць на вернасць рэвалюцыі, сышоў у падполле.
Аднак, у верасні 1793 г. быў арыштаваны і, пасля чатырох допытаў, у тым жа годзе быў
прысуджаны на смерць”, - паведаміў кардынал Амата.
Іерарх адзначыў, што перад
смерцю святар напісаў тры лісты, у якіх падкрэсліў, сваю радасць, што застаўся верным
каталіцкай, апостальскай і рымскай веры. “Яго мучаніцтва з’яўляецца заклікам, каб
мы жылі са сталасцю і верай у адзінстве з Езусам, нягледзячы на раны і пакуты, якія
сучаснае грамадства наносіць Евангеллю, сваімі памылковымі поглядамі на жыццё, абортамі,
аднаполымі саюзамі і эўтаназіяй”, - сказаў кардынал Амата.