2012-04-24 15:17:25

Кардынал Кох: Папа прапанаваў Брацтву св. Пія X паяднанне як тэолаг і знаўца гісторыі Касцёла


RealAudioMP3 На думку кардынала Курта Коха, папа Бэнэдыкт XVI выступіў з прапановай да Брацтва св. Пія X аб паяднанні як тэолаг і знаўца гісторыі Касцёла. Бо ён ведаў кожны з расколаў, якія адбываліся да гэтага часу на Саборах, і жадаў запабегчы праблеме, што магла стаць паўтарэннем гісторыі, падкрэсліў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству 24 красавіка ў Вене, каментуючы справу лефебрыстаў. “Цяпер слова за Брацтвам св. Пія X, адказаць адназначна”, падкрэсліў кардынал. Асабліва гэта датычыць пазіцыі па ІІ Ватыканскім Саборы.

Два вядомых яму адказы лефебрыстаў з лістапада мінулага года і сакавіка гэтага, не недастатковыя для гэтага, паведаміў іерарх і дадаў, што з апошнім адказам з 17 красавіка ён яшчэ не азнаёміўся. “Разам з тым ясна, што гэтага недастаткова, калі яны адвяргаюць 65% рашэнняў Сабору”, - падзяліўся сваім меркаваннем ватыканскі іерарх.







All the contents on this site are copyrighted ©.