2012-04-24 13:09:11

Біскуп: дзеянне злога духа правакуецца самім чалавекам праз яго кантакт з акультызмам


RealAudioMP3 На мінулым тыдні ў Рыме і Балоніі прайшлі канферэнцыі на тэму экзарцызма. Арганізатарам форумаў выступіла Кангрэгацыя па справах Духавенства. У сустрэчы прыняло ўдзел больш за 200 асоб, у асноўным святары. Галоўным дакладчыкам быў біскуп Луіджы Негры, член камісіі веравучэння італьянскага епіскапату. Іерарх распавёў “L’Osservatore Romano”, што падчас форума абмяркоўваўся феномен экзарцызма ў яго розных аспектах. Ён адзначыў, што Касцёл мае тую ж моц выгнання злых духаў, якую меў Хрыстус падчас сваёй публічнай дзейнасці. Сучаснае чалавецтва церпіць ад дзейнасці д’ябла, што часта прыводзіць да апантання, звярнуў увагу біскуп Негры. Ён адзначыў, што дзеянне злых духаў правакуецца самім чалавекам праз кантак з акультызмам і яго праявамі і можа мець характар залежнасці, прыгнёту, апантання і завалодання чалавека сатаной.

Біскуп Негры звярнуў увагу, што сатанінская культура распаўсюджваецца сёння бесперашкодна праз інтэрнэт. Усё часцейшай з’явай становяцца сатаністычныя секты, якія намагаюцца вербаваць перш за ўсё моладзь. Таму, паводле біскупа, душпастыры павінны клапаціцца перш за ўсё аб людзях, якія жывуць у цяжкіх і нязносных духоўных умовах.

Гаворачы аб ролі экзарцыстаў, іерарх падкрэсліў, што яны павінны выконваць сваё заданне з надзеяй, як справу міласэрнасці, беспрэцэдэнтна клапоцячыся аб узросце сваёй веры.








All the contents on this site are copyrighted ©.