З 28 красавіка па
1 мая ў рымскім універсітэце “Тоr Vergata” адбудзецца ІІ Еўрапейская сустрэча студэнтаў,
арганізатарамі якой выступілі Вікарыят Рымскай дыяцэзіі і Рада Біскупскіх Канферэнцый
Еўропы. Ініцыятыва адбываецца ў рамках еўрапейскай моладзевай праграмы: “Youth on
the move – Europa 2020” (Моладзь у руху – Еўропа 2020); яе мэта – вызначыць уклад,
які могуць зрабіць універсітэты ў пабудову новай Еўропы, здольнай адказаць на выклікі
будучыні, паведамляе душпастырства студэнтаў Рымскай дыяцэзіі.
У форуме прыме
ўдзел больш за 400 маладых людзей, 180 з якіх прыбудзе з краін Усходняй Еўропы. У
нядзелю 29 красавіка моладзь прыме ўдзел у св. Імшы, якую ў базыліцы св. Пятра ўзначаліць
Бэнэдыкт ХVI. 1 мая ўдзельнікі форума будуць дзякаваць за беатыфікацыю Яна Паўла ІІ
у першую яе гадавіну падчас адмысловага малітоўнага чування. Яно адбудзецца каля крыжа
пры ўніверсітэце “Тоr Vergata”, дзе ў 2000 г. Ян Павел ІІ сустрэўся з 2 млн маладых
людзей. У той час у Рыме праходзілі Сусветныя дні моладзі.