2012-04-23 16:37:11

Лонданская Алімпіяда павінна стаць нагодай да новай евангелізацыі


RealAudioMP3 Евангелізацыя падчас Лонданскай Алімпіяды будзе адным з пытанняў пленарнага пасяджэння епіскапату Англіі і Уэльса. З удзелам Апостальскага Нунцыя ў Вялікабрытаніі, арцыбіскупа Антоніо Менніні ў Лідс распачалася пленарная асамблея Канферэнцыі Біскупаў. У цэнтры ўвагі будуць: пытанне сям’і, правядзенне Году Веры, праца над святарскімі і манаскімі пакліканнямі, праблема сексуальных злоўжыванняў, а таксама падрыхтоўка і праца Касцёла падчас Алімпіяды, якая пачнецца праз 100 дзён ў Лондане.

Падчас пленарнай асамблеі біскупы азнаёмяцца з вынікамі правядзення кампаніі пад назвай “More than gold” (Больш, чым золата), прымеркаванай да Лонданскай Алімпіяды і маючай на мэце абвяшчэнне Добрай Навіны сярод яе наведавальнікаў. У рамках кампаніі вялікабрытанцы будуць гасціць у сябе сем’і найболш бедных спартсменаў, прымаючых удзел у Алімпіядзе.

Асабліва вострай у краіне ўяўляецца праблема сем’яў. Біскупская канферэнцыя жадае пазнаёміць урад краіны з меркаваннем католікаў на тэму яго новых прапаноў. Справа ў тым, што прэм’ер Дэвід Кэмеран выступіў з ініцыятывай легалізаваць аднаполыя сюзы ў Англіі, што сустрэлася з вострай крытыкай каталіцкага насельніцтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.