2012-04-23 12:25:53

Будучыня Еўропы вачамі найбліжэйшага супрацоўніка Папы


RealAudioMP3 Нягледзячы на тое, што валютны, фінансавы і эканамічны саюз грае важнае значэнне, не можна будаваць будучыню Еўропы выключна на ім; трэба зрабіць стаўку на чалавека і звышнатуральныя вартасці, якія на працягу стагоддзяў фарміравалі наш кантынент. Гэта адзначыў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ падчас выступлення 21 красавіка ў Катандзаро, на поўдні Італіі, з нагоды надання яму мясцовым універсітэтам ступені ганаровага доктара.

“Грамадства, як касцёльнае, так і палітычнае служаць чалавеку новай Еўропы. Такім чынам, хрысціяне, павінны быць на пярэднім краі барацьбы за агульнае дабро”, - сказаў кардынал, разважаючы над будучыняй аб’яднанай Еўропы. Ён адзначыў, што асаблівым выклікам з’яўляецца неаддзяленне палітыкі і эканомікі ад этычных каштоўнасцяў. Ён адзначыў, што праца на карысць чалавека павінна перамагчы над утылітарнай палітыкай службы інтарэсам нямногіх.

Гаворачы аб выкліках, якія прыносіць Еўропе глабалізацыя і рост эміграцыі, кардынал Дзяржсакратар нагадаў аб такіх каштоўнасцях, як гасціннасць і салідарнасць. Ён прапанаваў больш цеснае супрацоўніцтва паміж касцёльнымі і свецкімі ўстановамі на карысць чалавека. Акрамя таго, іерарх падкрэсліў неабходнасць большай прысутнасці хрысціян у палітычным і грамадскім жыцці Еўропы.







All the contents on this site are copyrighted ©.